Намеснік Лужкова стаў ганаровым членам Клуба беларусаў Масквы
Першы намеснік мэра расійскай сталіцы, кіраўнік будаўнічага комплекса Уладзімір Рэсін, стаў ганаровым членам Клуба беларусаў Масквы.
Учора на ўрачыстай сустрэчы яму выдалі пасведчанне члена Клуба і падаравалі сімвал арганізацыі — макет парусніка з беларускім сцягам.
Дарэчы, Рэсін нарадзіўся ў Мінску. Клуб беларусаў Масквы існуе з 1998 года і налічвае каля тысячы членаў. Сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэз Алфёраў, касманаўт Уладзімір Кавалёнак, дэпутат Дзярждумы Франц Клянцэвіч і іншыя.
"Строительный мир"