На выбарчым участку ў Бабруйску адбыўся "канец свету"
На другой акрузе ў Бабруйску гурт мастацкай самадзейнасці выступаў літаральна на ўчастку, дзе па выбарчым кодэксе не павінны знаходзіцца староннія людзі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кандыдат па акрузе Алена Мядзведзева. "Яны проста зладзілі ў зале для галасавання канцэрт. І сядзелі староннія людзі і глядзелі гэты канцэрт. І міліцыя, і ўсе… такі быў бардак… яны ўсе знаходзіліся ў зале для галасавання. І тыя, хто танцавалі, і тыя, хто галасавалі, і тыя, хто назіралі. Быў канец свету. Яны вельмі доўга там спявалі. Мы ніяк не маглі гэта спыніць".
Спадарыня Мядзведзева падчас выступу знаходзілася на ўчастку. Яна і выклікала туды старшыню абласной выбарчай камісіі, які прызнаў парушэнне.
Алена Мядзведзева: "Я пазваніла старшыні акруговай камісіі. Ён прыязджаў. Мы, праўда, напісалі скаргі з гэтай нагоды. Ён прыехаў. І іх перавялі ў іншае памяшканне".
Таксама было выяўлена аналагічнае парушэнне, як і на ўчастку №78 ў Бабруйску.
Алена Мядзведзева: "У кабінцы, дзе Шамаль, крыху змянілі прозвішча, і паставілі насупраць птушку. Мы гэта сфатаграфавалі, зрабілі заўвагу і прымусілі іх перарабіць. Зафарбавалі птушку і яны паставілі яе ў іншым месцы".
Акрамя таго, па словах Алены Мядзведзевай, на адным з участкаў цалкам паздымалі плакаты кандыдатаў. І выбарцы часта нават не ведалі, хто ёсць хто з кандыдатаў.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі