На выбарах міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

Ад 23 па 28 верасня ўключна і ў дзень магчымага правядзення другога тура галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў міліцыянты будуцm працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Будзе арганізаваная кругласутачная праца сітуацыйна-аператыўных штабоў органаў унутраных спраў Беларусі, а таксама ўзмоцненых следча-аператыўных груп. На запыты, звязаныя з выбарчымі справамі міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў запатрабаваў ад падначаленых рэагаваць неадкладна. Таксама міліцыянты будуць правяраць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў, а ў выпадку неабходнасці канфіскуюць іх у вызначаным парадку з устаноў адукацыі і іншых месцаў, дзе будуць размяшчацца выбарчыя камісіі.

БелаПАН