На усходзе Украіны загінуў яшчэ адзін расійскі журналіст
Аператар “Першага канала” памёр, атрымаўшы раненне ў жывот.
"Гэтай ноччу ў Данецку загінуў наш калега, аператар Першага канала Анатоль Клян”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні тэлеканала.
Трагедыя адбылася побач з адной з вайсковых частак, куды здымачная група прыехала рабіць рэпартаж. Журналіст атрымаў смяротнае раненне ў жывот.
Нагадаем, што ў чэрвені пад Луганскам загінулі двое супрацоўнікаў расійскага тэлеканала "Расія-1" – карэспандэнт Ігар Карнялюк і гукааператар Антон Валошын. Яны трапілі пад мінамётны абстрэл. А ў траўні пад Славянскім загінулі італьянскі фатограф Андрэа Ракеллі і расійскі праваабаронца Андрэй Міронаў, які суправаджаў італьянца.