На ўкраінскіх памежнікаў напалі, нягледзячы на спыненне агню
Баевікі абстралялі пункты пропуску “Ізварына” і “Успенка”. 9 украінскіх памежнікаў параненыя.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў, прадстаўнік групы “Інфармацыйны Супраціў” Дзмітрый Тымчук.
Таксама, паводле яго інфармацыі, з артылерыйскай гарматы абстралялі пазіцыі сіл АТА каля Краматорскага аэрапорту і на гары Карачун. Пацярпелых сярод украінскіх вайскоўцаў няма. Была таксама спроба штурму каманднага пункту вайсковай часткі, якая дыслакуецца каля населенага пункту Амвросіеўка і яшчэ шэраг нападаў на блок-пасты вайскоўцаў. Усе напады баевікоў былі адбітыя, ахвяраў сярод вайскоўцаў няма.
Як паведамляў УНІАН, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка загадаў спыніць агонь на ўсходзе краіны з 22.00 20 чэрвеня да 10.00 27 чэрвеня.