На ўкраінска-расійскай мяжы на супрацьтанкавай міне падарваліся памежнікі

Украінскі памежны нарад на БТР-80 праводзіў разведвальна-пошукавыя мерапрыемствы на мяжы. У выніку падрыву раненні і траўмы атрымалі шэсць памежнікаў, чатырох з іх эвакуявалі ў палявы шпіталь сілаў антытэрарыстычнай аперацыі.

УНІАН адзначае, што на тэрыторыі, прылеглай да месца здарэння, сапёры знайшлі яшчэ 9 закладзеных супрацьтанкавых мін.

Фота — АР