На Сусветных гульнях інвалідаў за Беларусь выступяць 28 спартоўцаў
На Сусветных гульнях інвалідаў, якія пройдуць у Сан-Паўлу (Бразілія) з 27 ліпеня па 8 жніўня, Беларусь прадставяць 28 спартоўцаў. Большая іх частка – жыхары сталіцы.
Спаборніцтвы збяруць больш за тысячы спартоўцаў са слабым зрокам з 75 краін. Яны будуць змагацца за медалі ў міні-футболе, плаванні і лёгкай атлетыцы.
На Сусветных гульнях будуць разгуляныя ліцэнзіі, паводле якіх інваліды змогуць удзельнічаць у Паралімпіядзе, якая пройдзе ў Пекіне ў жніўні-верасні 2008 года.
Агенцтва "Минск-новости"