На праспекце Незалежнасці сабраліся каля 300 чалавек
Каля 300 чалавек сабраліся на ходніках праспекта Незалежнасці на падыходзе да плошчы Якуба Коласа з боку плошчы Перамогі. Сярод іх кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч,
якім удалося вырвацца ў міліцэйскай аблогі. Усе пераходы да
запланаванага месца збору ўдзельнікаў акцыі па-ранейшаму перакрытыя.
Паводле словаў Баршчэўскага, арганізатары чакаюць, калі падыдуць людзі і тады будзе вырашана, куды рухацца далей. Міліцыя заклікае, каб людзі ішлі да станцыі метро "Плошча Перамогі" і ехалі да Акадэміі навук, месца, дзе дазволена правесці збор удзельнікаў шэсця.