На поўначы Масквы адбыўся выбух

На рынку на поўначы Масквы выбухнула самаробная прылада. Выбух адбыўся паміж гандлёвымі намётамі.

Па розных звестках пацярпела ад 2 да 3 чалавек, сярод іх дзіця. Раён здарэння ачэплены міліцыяй, на месцы працуюць спецыялісты МНС, паведамляе агенцтва РИА Новости.