На пінскім флоце спусцілі на ваду другі карабель (фота)
Другі запар рачны катэр сышоў са стапеляў пінскага суднабудаўнічага завода. Першы быў зроблены для турыстаў, якія будуць вандраваць па Агінскім канале.
Яго назвалі “Паланез”. Другі катэр – вайсковы. На ім пінскія памежнікі будуць несці службу на мяжы з Украінай.
Нягледзячы на тое, што караблі рачныя, на ваду іх спускалі па марскіх традыцыях – разбіваючы аб борт пляшкі з шампанскім. А катэр памежнікаў асвяціў праваслаўны святар.
Фота: mypinsk.com