На Луганшчыне і Данеччыне ідуць калоны бронетэхнікі пад сцягамі РФ (відэа)

Як сведчыць відэа, апублікаванае на Youtube, некалькі танкаў, БТР і грузавікоў з артылерыйскімі гарматамі накіроўваліся па трасе ў бок Данецка.



Таксама з'явілася відэа, як калона баявой тэхнікі без апазнавальных знакаў прайшла з ўскраіны Горлаўкі ў цэнтр горада, адзначае УНІАН.



Раней выканаўца абавязкаў міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе заявіў, што з боку Расіі ва Украіну прыехала 10 баявых машын Град БМ-21, танкі Т-64 і іншая тэхніка. Па яго словах, украінскія вайскоў захапілі адну машыну "Град" і знайшлі там доказы, што гэта машына 18-й мотастралковай брыгады з Чачні Паўднёвай вайсковай акругі Расійскай Федэрацыі.