На інаўгурацыі Лукашэнкі не будзе журналістаў?

Як стала вядома БелаПАН, прысутнасць журналістаў на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прадугледжана. Будзе арганізавана прамая тэлетрансляцыя гэтай цырымоніі.

Як паведамлялася раней, інаўгурацыя пройдзе ў Палацы Рэспублікі 21 студзеня. Варта адзначыць, што афіцыйна дата цырымоніі не называлася.