На футбольны матч Беларусь-Люксембург у Гомелі прададзена каля 8300 квіткоў

На футбольны матч зборных Беларусі і Люксембурга, які пройдзе ў Гомелі, прададзена каля 8300 квіткоў. Пра гэта “Еўрарадыё” паведамілі ў адміністрацыі гомельскага стадыёна “Цэнтральны”.  Нагадаем, адборачны матч чэмпіянату Еўропы пройдзе 13 кастрычніка. Спачатку аматары футбола раскупілі квіткі па 10 тысяч рублёў. Зараз у касах стадыёна засталіся квіткі па 4 і 5 тысяч рублёў.

Умяшчальнасць гомельскай арэны складае, па розных звестках, ад 12 тысяч да амаль 15 тысяч чалавек.