На Берасцейшчыне знішчаныя чатыры нелегальныя вытворчасці алкаголю
У Брэсцкай вобласці за адзін
дзень знішчана больш за 5,5 тон брагі і чатыры падпольных міні-завода па
выпуску самагонкі.
“БелаПАН” паведамляе, што тры такіх вытворчасці супрацоўнікі міліцыі выявілі ў Кобрынскім раёне. Яны былі размешчаныя ў лясных масівах побач з вёскамі Дзівін, Чэмер і Павіцце. Акрамя стацыянарнага абсталявання, тут знішчана 4.750 літраў брагі.
Яшчэ адзін міні-завод і 800 літраў брагі аператыўнікі знайшлі недалёка ад вёскі Боркі Пружанскага раёна.
Усяго з пачатку цяперашняга года ў Брэсцкай вобласці
ліквідавана 68 такіх прадпрыемстваў. Гэта на 24 міні-заводы больш, чым за ўвесь
2006 год.