На беларуска-ўкраінскай мяжы зламыснікі абстралялі памежнікаў

Беспрэцэдэнтны выпадак у Маларыцкай памежнай камендатуры. На беларуска-ўкраінскай мяжы група маладых людзей паспрабавала затрымаць памежнікаў. Калі памежнікі ішлі да месца нясення службы, невядомыя на аўтамабілях перагарадзілі ім дарогу. На патрабаванне вызваліць дарогу ў бок памежнікаў прагучалі стрэлы. Пасля гэтага, як паведамляе тэлеканал СТВ, зламыснікі ўцяклі.

Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі шасцярых мясцовых жыхароў. Цяпер высвятляецца іх датычнасць да супрацьпраўных дзеянняў.