На беларуска-ўкраінскай мяжы ўтварыліся вялікія аўтамабільныя чэргі
Вялікія аўтамабільныя чэргі ўтварыліся сёння на пункце пропуску "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паколькі ў выхадныя дні колькасць аўтатранспарту, які рухаецца ў бок Украіны, рэзка павялічылася, на мяжы іх уладальнікам даводзіцца праводзіць па 5 гадзінаў. БелаПАН адзначае, што на ўкраінскім пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" цяпер ідуць рамонтныя працы і гэта паўплывала на яго прапускную здольнасць.
У такой сітуацыі беларускія памежнікі рэкамендуюць аўтамабілістам для праезду ва Ўкраіну выкарыстоўваць пункты пропуску "Весялоўка" і "Камарын".
У такой сітуацыі беларускія памежнікі рэкамендуюць аўтамабілістам для праезду ва Ўкраіну выкарыстоўваць пункты пропуску "Весялоўка" і "Камарын".