На аўторак у Беларусі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі

Снег у красавіку ў Беларусі / прэс-служба Мінэнерга
У аўторак, 8 красавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівая халодная паветраная маса. Як паведамляе Белгідрамет, будзе воблачна з праясненнямі.
У многіх раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць кароткачасовы снег, мокры снег, месцамі — слабую завіруху. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. З увагі на гэтыя фактары сіноптыкі абвясцілі на аўторак жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў марозу. Пры праясненнях чакаецца да -11, а ў заходніх раёнах прагназуеца ад 0 да -2. Удзень чакаецца ад -1 па ўсходзе да + 6 градусаў па захадзе краіны.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.