На аўтамабільную трасу М1 прызямліліся Су-25, Су-30 СМ, Як-130 і Ан-26
Самалёт на М1 / t.me/modmilby/
4 верасня на аўтамабільную трасу М1 Мінск — Брэст прызямліліся самалёты Су-25, Су-30 СМ, Як-130 і ваенна-транспартны Ан-26. Вайсковыя лётчыкі адпрацоўвалі пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі з падрыхтоўкай да паўторнага вылету.
Як паведамляе Мінабароны РБ, адбывалася гэта ў рамках вучэнняў АДКБ "Баявое брацтва — 2023". Усе самалёты паспяхова прызямліліся.