На абсталяванне знешніх межаў Саюзнай дзяржавы будзе выдзелена $112 млн.
На рэалізацыю праграмы па абсталяванні знешніх межаў Саюзнай дзяржавы
на 2007-2011 гады плануецца выдаткавацца 2,8 млрд. расійскіх рублёў
(112 мільёнаў долараў). Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка міжнародна-дамоўнага упраўлення дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі палкоўнік Юры Фёдараў. Паводле яго, у межах праграмы будзе цалкам завершанае абсталяванне мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй.
Мяркуецца пабудаваць 3 памежзаставы, 8 памежных пастоў, 3 вайсковыя мястэчкі, абсталяваць вузлы сувязі і пункты пропуску, закупіць 2 лёгкія памежныя верталёты. Праграма будзе зацверджаная на чарговым пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў трэцяй дэкадзе верасня ў Мінску. Затым пытанне аб зацвярджэнні праграмы будзе ўключаная ў парадак дня Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.
Гэта будзе ўжо 3-я праграма абсталявання знешніх межаў, паведамляе БелТА.