МЗС чарговы раз не задаволіла заявы на акрэдытацыю журналіста Радыё Рацыя

МЗС чарговы раз не задаволіла заявы на акрэдытацыю журналіста Радыё Рацыя Віктара Парфёненкі, піша сайт БАЖ.

Журналіст падаваў ужо заяву на акрэдытацыю год таму, аднак тады таксама атрымаў адмову ад МЗС. На яго думку, такім чынам улады яшчэ раз дэманструюць сваё нежаданне бачыць вольнае слова ў Беларусі.

"Я лічу, што ўлады ўпарта ідуць наезджаным шляхам недаверу і варожасці да ўсяго, што прабеларускае, і можа, на іх думку, падарваць іх стабільны стан. Я на гэтым не спынюся і буду працягваць падаваць заявы на акрэдытацыю'', - кажа Віктар Парфёненка.