Мытны камітэт: 100% мытных падаткаў за пастаўкі нафты Расія збірае незаконна

Рашэнне расійскага боку аб выплаце 100% мытных падаткаў пры пастаўках у Беларусь нафты і нафтапрадуктаў старшыня Мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі назвал незаконным. Аляксандр Шпілеўскі: “Тры гады таму было падпісана пагадненне аб парадку паставак нафты ў Беларусь. І яно дзейнічае па сённяшні дзень. Згодна з гэтай пастановай, з 1 студзеня гэтага года мытная пошліна не збіраецца. Гэта што тычыцца прававога боку пытання.

Таму ў дадзеным выпадку размова ідзе пра незаконныя дзеянні з расійскага боку. Расія фактычна аднабакова выйшла з гэтага пагаднення і незаконна збірае мытныя пошліны з субектаў гаспадарання Расіі за пастаўкі нафты ў нашу краіну”.

У той жа час старшыня мытнага камітэта адзначыў, што прымяняць нейкія адэкватныя сустрэчныя меры беларуская мытня не будзе. Прынамсі, да таго часу, пакуль адпаведнага рашэнне не прыме кіраўніцтва краіны.