Мы чакаем прыросту ВУП на 10-11 адсоткаў — А.Лукашэнка

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, пралічыліся тыя, хто прарочыў калапс беларускай эканомікі пры новых цэнах на энэрганосьбіты. На думку кіраўніка Беларусі, сёлета эканоміка нашай краіны дасць сёлета прырост ВУП на 10-11 % заміж ранейшых 8%. Такога ж прыросту А.Лукашэнка чакае і ў наступным, 2009 годзе.