МВФ працягне перамовы з Беларуссю па стабкрэдыце з 15 снежня
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 15 снежня пачне другі раўнд перамоваў з уладамі Беларусі. Абмяркоўвацца будзе выдача нашай краіне крэдыту stand-by на 2 млрд долараў. Напярэдадні перамоваў з 8 па 15 снежня ў Минску па запрашэнні Нацыянальнага банка Беларусі будзе працаваць місія тэхнічнага спрыяння па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі.
Як нагадвае "Інтэрфакс", улады Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка звярнуліся да МВФ з просьбай выдаць стабкрэдыт на 2 млрд долараў, матывуючы просьбу неабходнасцю стварэння "падушкі" бяспекі ва ўмовах міжнароднага фінансава-эканамічнага крызісу.
Першы этап перамоў з уладамі Беларусі місія МВФ правяла з 27 кастрычніка па 22 лістапада. Па выніках дыялогу было вырашана працягнуць перамовы ў снежні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе заявіў, што адмова МВФ выдаць Беларусі стабкрэдыт можа паставіць пад сумнеў наступнае супрацоўніцтва Беларусі з гэтай арганізацыяй. Па ягоных словах, адмова МВФ будзе азначаць палітычную дыскрымінацыю.