Мужчына з нажом уварваўся ў дзіцячы садок у Верхнядзвінску
Мужчына з нажом у руках уварваўся у дзіцячы садок горада Верхнядзвінск Віцебскай вобласці. Падрабязнасці здарэння — у матэрыяле нашай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай: «Нацярпецца страху днямі давялося выхаванцам аднаго з дзіцячых садкоў Верхнядзвінску. Да іх выхавацелькі зайшоў былы муж, каб канчаткова высветліць адносіны. Спакойна зрабіць гэта не атрымалася, і яны моцна пасварыліся.
Убачыўшы, што знайсці паразуменне з былой жонкай не атрымалася, 32-гадовы мужчына выцягнуў з кішэні нож і пачаў пагражаць ёй, а потым пабіў вокны ў памяшканні групы. Усё гэта адбывалася на вачах у дзяцей. Зараз хуліган затрыманы».