Муж адчыняе дзверы ў ваннай, а там кандыдат з яго жонкай кран мяняюць
Выбаршчыкі просяць палітыкаў пацягаць дошкі на сёмы паверх, адрамантаваць краны, прапаноўваюць выпіць ці нават выйсці замуж. Еўрарадыё даведалася ў кандыдатаў, у якія кур'ёзныя выпадкі яны траплялі, калі збіралі па кватэрах подпісы.
Не ведаем, ці жартуе Людміла Гразнова, але яна кажа, што выбары — прыўкрасная падстава, каб знайсці... мужа. У час збірання подпісаў ёй не аднойчы прапаноўвалі руку і сэрца.
Людміла Гразнова: "Калі жанчына адзінокая і шукае сабе пару, то самы лепшы спосаб гэта зрабіць - стаць кандыдатам ў дэпутаты".
Цікава, ці не адмаўлялі “жаніхі” ў подпісу, калі кандыдат адмовілася ад шлюбу?
А вось Ігар Рынкевіч, аднойчы наадварот ледзь не стаў вінаватым у разводзе.
Ігар Рынкевіч: "Самы кур'ёзны выпадак быў, калі адна з выбаршчыц папрасіла мяне адрамантаваць кран у ваннай. Яна паставіла подпіс, і я згадзіўся, закасаў рукавы, пайшоў разбірацца. А тут прыходзіць яе муж. Адчыняе дзверы: у ваннай побач з яго жонкай корпаецца мужык, то бок — я".
На шчасце, Ігар Рынкевіч збіраў подпісы разам з жанчынай з ініцыятыўнай групы. Яна растлумачыла здзіўленаму мужу ў чым справа.
Выбаршчыкі набіваюцца ў кавалеры да Вольгі Казулінай. Яны цікавяцца яе тэлефонным нумарам. Аднойчы спрабавалі пачаставаць... віном.
Вольга Казуліна: "У Сухарава мне прапаноўвалі выпіць бутэльку віна. Маўляў, выпьеце, тады прагаласую. Я адказала, што за рулём — яны адмовіліся ставіць подпіс. Часта просяць нумар тэлефона".
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька здзівіўся, што Вольга Казуліна лічыць прапанову выпіць нечым незвычайным.
Анатоль Лябедзька: "Мяне кожны вечар хто-небудзь прасіў зайсці папіць гарбаты-кавы, пасядзець, паразмаўляць. Я выкарыстаў гэта толькі адзін раз. І тое, жанчына была апанентам. Я вырашыў яе "ў сваю веру звярнуць". Калі мы пачалі гаварыць, гэтая жанчына сказала: “Дык, слухайце, вы ж праўду гаворыце. Сядайце, калі ласка, з намі на кілішак каньяку”. І паставіла подпіс".
Самы цяжкі подпіс атрымаў Віктар Кавальчук. Затое выбаршчык, здаецца, застаўся такім моцным кандыдатам задаволены.
Віктар Кавальчук: "Ён спытаў: "А што вы будзеце рабіць пасля выбараў?". Як што, людзям дапамагаць, кажу. Ён гаворыць: "Ну вось, давай, дапамажы". У яго ў пад'ездзе ляжалі некалькі чатырохмятровых шырокіх дошак. І мы з ім гэтыя дошкі на сёмы паверх цягалі дзесьці паўгадзіны".
Пасля гэтага ўладальнік дошак абяцаў Віктару Кавальчуку, што сам за яго прагаласуе, сяброў-сваякоў сагітуе. А пра суседзяў і гаварыць няма чаго – усе бачылі як працуе кандыдат!
На наступным тыдні пабачым, які яшчэ жарт згуляюць з кандыдатамі выбаршчыкі.