МТЗ-РЫПА зноў перамог і наблізіўся да БАТЭ

Двума мінскімі матчамі ў суботу пачаўся 14-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскае “Дынама” згуляла ўнічыю з жодзінскім “Тарпеда” — 0:0. МТЗ-РЫПА на сваім полі перамог брэсцкае “Дынама” з лікам 2:1.

Заўтра згуляюць “Шахцёр” і “Дарыда”, ФК “Мінск” і “Смаргонь”, “Нафтан” і “Гомель”, “Днепр” і “Віцебск”. Матч “Нёман” — БАТЭ перанесены на больш позні тэрмін з-за ўдзелу барысаўчын у кваліфікацыйных матчах Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, у БАТЭ зараз 33 ачкі пасля 13 матчаў, у МТЗ-РЫПА 28 ачкоў пасля 14 матчаў.