Моладзевыя актвісты асуджаныя на 10 і 15 сутак

Сёння адбыўся разгляд спраў моладзевых актывістаў, затрыманых учора ў Мінску.
Суд Цэнтральнага раёна сталіцы прыгаварыў Аляксандра Чарнышова на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Маладзёна абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Па такім самым абвінавачанні на 10 сутак быў асуджаны і Валянцін Сакалоўскі.

Па словах міліцыянтаў, актывісты брыдка лаяліся і размахвалі рукамі. У той жа час, суд Савецкага раёна сталіцы пакараў Сяргея Клюева 10 суткамі арышту. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе агітацыйных улётак з заклікам прыйсці на мітынг 27 ліпеня.