Моладзевага актывіста Аляеся Каліту асудзілі на 15 сутак
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся разгляд справы моладзевых актывістаў Паўла Серадзенкі і Алеся Каліты. Нагадаем, іх затрымалі ўчора міліцыянты ў цывільным каля сядзібы Партыі БНФ. Маладзёны абаранялі Насту Александровіч, якую спрабавалі затрымаць.
Ноч яны правялі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку. У выніку Паўла Серадзенку асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства — нібыта ён гучна брыдкасловіў.
Па тым самым артыкуле быў асуджаны і Алесь Каліта. Аднак разгляд яго справы зацягнуўся, паколькі апазіцыянер папрасіў беларуска-рускага перакладчыка.
У выніку, Каліту прыгаварылі да 15 сутак. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў адвакат Аляксандр Галіеў.