Місія Мілінкевіча — кансалідацыя дэмакратычнага грамадства
Аляксандр Мілінкевіч не прыпыняе супрацоўніцтва з палітычнымі партыямі Беларусі, але мяркуе, што менавіта яму адведзеная місія кансалідацыі дэмакратычнага грамадства. Пра гэта лідэр руху “За Свабоду” заявіў 6 ліпеня. Мілінкевіч лічыць,
што ў сённяшніх умовах яму няма сэнсу ствараць партыю. “Я палітык і
адначасова грамадскі лідэр”, — адзначыў ён.
Аляксандр Мілінкевіч у чарговы раз крытыкуе кіраўнікоў дэмакратычных партый, якія на мінулым кангрэсе “вырашылі, што кааліцыю будуць ачольваць чатыры сустаршыні”. Палітык лічыць, што “беларускае грамадства чакае ад апазіцыі персанальную альтэрнатыву Лукашэнку”.
Мілінкевіч спадзяецца, што яго рух можа ліквідаваць існуючы “разрыў паміж партыйным кіраўніцтвам і незалежным грамадствам”.
БелаПАН