Мінус 1 мільярд 70 мільёнаў долараў - знешнегандлёвае сальда Беларусі

Мінус 1 мільярд 70 мільёнаў долараў склала ў першым паўгоддзі бягучага года знешнегандлёвае сальда Беларусі.  Рост адмоўнага сальда знешняга гандлю энергетычнымі таварамі ў Мінстаце тлумачаць найперш павелічэннем цаны на расійскі газ больш чым у два разы.

Яшчэ адна прычына - значнае скарачэнне экспартных паставак нафты. Калі за першае паўгоддзе 2006 года аб’ём паставак склаў 326,4 мільёнаў долараў, дык за аналагічны перыяд 2007 года толькі 23,9 мільёнаў долараў.  

БелаПАН