Мінскія вуліцы, якія могуць быць затопленыя

У Мінску зноў прагназуецца падтапленне вуліц. Прычынай гэтаму залевы, якія ідуць у панядзелак і могуць працягвацца ў бліжэйшыя дні. Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў аўтатранспарту скараціць праезд па вуліцах сталіцы.

Самымі небяспечнымі ўчасткамі называюцца наступныя: раён вуліцы Громава і праспекта Алімпійскага; раён праспекта Пераможцаў,75; па вуліцы Талстога пад пуцепровадам; па вуліцы Трасцянецкай,10; вуліцы Кабушкіна, 36; у раёне праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі; у раёне праспекта Незалежнасці і бульвара Талбухіна; вуліц Калініна і Кнорына; у раёне адміністрацыі Маскоўскага раёна па праспекце Дзяржынскага; на перакрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава, інфармуе "Інтэрфакс" .

Дарэчы, мінулыя залевы "знялі" ў сталіцы з аўтамабіляў каля 150 нумароў, якія зараз знаходзяцца ў ДАІ. Іх сабралі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, работнікі дарожных службаў і гараджане, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".