Мінскія ўлады адмовілі "Моладзі БНФ" у правядзенні антываеннага мітынга

Мінгарвыканкам адмовіў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" у правядзенні антываеннага мітынгу. Планавалася, што акцыя пройдзе на плошчы Якуба Коласа з колькасцю ўдзельнікаў да 1 тысячы чалавек.  Аднак чыноўнікі нагадалі, што вулічныя мерапрыемствы каля станцый метро не дазваляюцца. Заяўнікі акцыі збіраюцца патрабаваць ад мінскіх уладаў вызначыць альтэрнатыўнае месца для правядзення мітынга, інфармуе БелаПАН