Мінскім катам давядзецца прайсці рэгістрацыю

Падрыхтаваны першы ў Беларусі законапраект “Аб абыходжанні з жывёламі”.
З яго прыняццем зменяцца правілы ўтрымання хатніх гадаванцаў у сталічных кватэрах.

Як распавяла галоўны спецыяліст аддзела добраўпарадкавання Галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама Раіса Кузняцова, паводле законапраекта плануецца павялічыць колькасць хатніх жывёлаў, якія знаходзяцца ў кватэры, з двух да трох, вызначыць правілы ўтрымання хамякоў і птушак, а таксама ўвесці абавязковую рэгістрацыю катоў.

Мінск-Навіны