Мінскае "Дынама" па булітах перайграла ў гасцях чэхаўскі "Візяць"

Мінскае "Дынама" атрымала цяжкую перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У нядзелю ў Чэхаве наша каманда выйграла па булітах у мясцовага "Віцязя" — 5:4 (1:1, 1:2, 2:1, 0:0, 1:0). Развіццё ліку:

1:0 - Міхалёў (Петрашэк, 3.34 — бол.),
1:1 - Сайман (Кознеў, Маркаў, 19.28),
2:1 - Петрашэк (Кулакоў, Плат, 20.43 — бол.).
2:2 - Гратон (26.08 — бол.)
2:3 - Сайман (Яроменка, 27.09),
2:4 - Белавусаў (52.35).
3:4 - Дзямагін (Мялешка, Пікарайнен, 53.46).
4:4 - Мялешка (Мойжыш, С.Варламаў, 58.22).

Першы буліт рэалізаваў Сайман, аднак Мялешка лік зраўняў. Белавусаў і Берднікаў не здолелі перайграць Эша, а Плат трапна закінуў пераможную шайбу.

Астатнія вынікі сённяшняга дня: "Авангард" — "Югра" — 6:2, "Салават Юлаеў" — "Барыс" — 2:6, "Дынама" (Масква) — "Металург" (Магнітагорск) — 4:1, СКА — "Сібір" — 3:1, "Атлант" — "Аўтамабіліст" — 4:1, "Лакаматыў" — "Нафтахімік" — 7:2, "Тарпеда" — "Ак Барс" — 3:4.

Пасля 25 матчаў мінскае "Дынама" набрала 40 ачкоў: 10 перамог у асноўны час, 2 перамогі ў авертайме, 2 перамогі па булітах, па адным паражэнні ў авертайме і па булітах, 9 паражэнняў у асноўны час, закінута 76 шайбаў, прапушчана 69.

Дынамаўцы займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, 10-е месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

Наступную гульню дынамаўцы правядуць 17 лістапада ў Чалябінску супраць мясцовага "Трактара".