Міністр інфармацыі "не заўважыў" непрыемных пытанняў Еўрарадыё
Сёння на сайце БЕЛТА праходзіла online канферэнцыя міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча. Яшчэ напярэдадні ўсім жадаючым было прапанавана дасылаць свае пытанні. Даслала некалькі пытаняў і ЕРБ. Аднак міністр іх "не заўважыў". Ніжэй мы змяшчаем гэтыя пытанні:
1. Паважаны Уладзімір Васільевіч! Вельмі хочацца даведацца, як Вы ставіцеся да ператрусаў у незалежных журналістаў, якія адбыліся 27 і 28 сакавіка 2008 года?
2. Ці вядома Вам, якім дзяржаўным СМІ будзе перададзеная канфіскаваная тэхніка?
3. Прэс-службы шэрагу дзяржаўных арганізацыяў адмаўляюць нашым калегам з замежных СМІ (СМІ зарэгістраваныя ў іншых краінах, працуюць там легальна) ў адказах на пытанні, спасылаючыся на адсутнасць у тых акрэдытацыі для працы ў Беларусі. Атрымліваецца, што калі журналіст, напрыклад, New York Times рыхтуе матэрыял пра Беларусь і хоча падрыхтаваць аб'ектыўны матэрыял, то бок падаць пазіцыю ў тым ліку і афіцыйных уладаў, ён мусіць прыехаць у Беларусь, падаць заяўку на акрэдытацыю і г.д.?
4. Напярэдадні Дня салідарнасці журналістаў хочам запытацца, калі ў Беларусі перастануць прэсу дзяліць на дзяржаўную і недзяржаўную, і прадаставяць усім журналістам і медыям роўныя ўмовы для працы?
5. Ці будуць акрэдытаваныя журналісты Еўрапейскага радыё для Беларусі, Белсата і Радыё Рацыя, калі яны пададуць дакументы на акрэдытацыю?