Мінчукам да канца года абяцаюць сярэдні заробак большы за 500 долараў
Сярэднямесячны заробак мінчукоў да канца года перавысіць 500 долараў ЗША. Пра гэта 14 ліпеня паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка. Ён адзначыў, што ўжо сёння працуючы мінчук атрымлівае ў сярэднім 500 долараў. Барысенка: "Мы разумеем, што гэтага недастаткова. І да канца года мы плануем гэты паказчык перавысіць. Вось гэтыя параметры, якія мы запланавалі дасягнуць да канца гэтага года. Я думаю, што прадугледжаныя мерапрыемствы дазволяць нам забяспечыць гэты ўзровень заработнай платы".
Нагадаем, што ў канцы 2009 года Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што да канца 2010 года намінальны налічаны сярэднямесячны заробак павінен дасягнуць у эквіваленце 500 долараў.
Нагадаем, што ў канцы 2009 года Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што да канца 2010 года намінальны налічаны сярэднямесячны заробак павінен дасягнуць у эквіваленце 500 долараў.