Мілінкевіч запрасіў старшыню Еўрапарламента на мітынг у Беларусь

Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч запрасіў старшыню Еўрапарламента Ганса-Герта Потэрынга і дэпутатаў Еўрапарламента на Еўрапейскі марш "За Свабоду", які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка.
Сустрэча палітыкаў прайшла ў Кракаве ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы" і працягвалася дзве гадзіны. Мілінкевіч і Потэрынг абмеркавалі таксама палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі, варыянты супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі, падтрымку дэмакратычнай супольнасці, незалежных медыяў і рэпрэсаваных.

Лідэр дэмакратычных сіл таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качынскім і спікерам нямецкага Бундэстага Норбертам Ламертам.

Прэс-служба Мілінкевіча