Міліцыя не дала паставіць інфармацыйны стэнд у Курапатах
Супрацоўнікі Мінскага РУУС не дазволілі ўсталяваць інфармацыйны стэнд ва ўрочышча Курапаты. Як паведаміў БелаПАН, з раніцы на тэрыторыі Курапатаў знаходзіліся міліцыянты ў грамадзянскай вопратцы. Яны па тэлефоне выклікалі сваё начальства. Кіраўніцтва Мінскага РУУС не дазволіла сябрам Таварыства аховы помнікаў ўсталяваць інфармацыйны стэнд, прысвечаны мемарыялу Курапаты.
На стэндзе размешчаная карта ўрочышча. Акрамя таго, там пададзены тэкст, у якім распавядаецца, што ў Курапатах знаходзяцца масавыя пахаванні рэпрэсаваных.
Акцыя была прымеркаваная да 20-годдзя з таго дня, як у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва" быў апублікаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгенія Шмыгалева "Курапаты — дарога смерці".