Міклашэвіч: Дзеянні міліцыі ў дачыненні да журналістаў неабходна праверыць

Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, адказваючы на пытанне аб нападзе на калону экс-кандыдата Уладзіміра Някляева. Нагадаем, акрамя актывістаў тады пацярпелі і прадстаўнікі СМІ.

"Павінна давацца ацэнка неправамоцнасці дзеянняў. Наколькі мне вядома, праводзіцца праверка, і будзе дадзеная ацэнка", – адзначыў Міклашэвіч.

Каментуючы затрыманне Някляева, Міклашэвіч адзначыў, што ў Беларусі кандыдат "з прававога пункту гледжання не валодае імунітэтам ад крымінальнага пераследу".