Мікалая Статкевіча арыштавалі на 10 сутак

Палітык Мікалай Статкевіч асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне 2 траўня прыняў суд Першамайскага раёна Мінску. Палітыка прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Як паведаміў БелаПАН, паколькі працэс вёўся па-руску, Статкевіч адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні. Падчас працэсу выступілі толькі два сведкі — супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, Статкевіча затрымалі на першамайскім мітынгу, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі каля Нацыянальнай бібліятэкі. Разам з ім было затрымана больш за два дзесяткі чалавек. Падставай для затрымання стала тое, што яны прыйшлі на акцыю з сцягамі Еўрасаюза.

Большасць затрыманых міліцыянты адпусцілі без пратаколаў.