Мікалая Аўтуховіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча мінулай ноччу перавялі са следчага ізалятара №1 у Мінску ў івацэвіцкую калонію, паведамляе БелаПАН. Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што ў Івацэвічах вязню будзе складана атрымаць дапамогу стаматолага, бо там можа не быць спецыялістаў. Не выключана, што Аўтуховіч з гэтай прычыны зноў можа пачаць галадоўку. Зняволены працяглы час дамагаўся аказання яму медыцынскай дапамогі. Ён галадаваў ад 16 па 22 чэрвеня, у выніку чаго да яго дапусцілі спецыялістаў-стаматолагаў. Яны далі вуснае заключэнне, што Мікалай Аўтуховіч сапраўды мае патрэбу ў пратэзаванні зубоў.