Міхалок на "Be2Gether" гаварыў пра эзатэрыку і індыйскіх бажкоў
Адгрымеў другі дзень фестывалю "Be2Gether" на літоўска-беларускай мяжы.
Сярод гуртоў, якія выступілі, найперш звернем увагу на “Therapy?” -
гурт, які б спадабаўся аматарам цяжкага метал-року. Дарэчы, на сваёй прэс-канферэнцыі ўдзельнікі гурта сказалі, што вельмі радыя выступаць на ўсходняй мяжы Еўрасаюза ды да таго на мяжы двух краін. Між іншым, музыкі ведаюць Беларусь, нават назвалі яе прэзідэнта.
І з задавальненнем выступілі б у нашай краіне, але на жаль, пакуль іх не запрашаюць. Беларускую музыку “Therapy?” раней не чулі, але гэта выправілася на фестывалі.
Канцэрт, па словах нашага карэспандэнта Змітра Траўчука, нагадваў канцэрт такіх жа гуртоў на пачатку 90-х у Беларусі. Усе з “патламі”, слэмяцца... Але гук, у адрозненне ад тых канцэртаў, добры і сапраўды адпавядае ўзроўню еўрапейскага фэсту.
Далей – “Morcheeba”, каманда, якая грае трып-хоп. Вядома, людзі, якія прыйшлі, не “каўбасіліся” так, як пад “Therapy?”, бо стыль музыкі ўсё ж такі перадвызначае пэўныя паводзіны на канцэрце.
Але наведвальнікі сапраўды атрымлівалі кайф ад музыкі і свайго ўлюбёнага гурта. Сэт быў клёвы!
Літоўская музыка не вельмі папулярызуецца ў Беларусі, але Зміцер Траўчук шчыра раіць паслухаць Андрыюса Мамонтаваса, аднаго з самых вядомых рок-музыкаў Літвы.
Яго канцэрт сабраў больш за ўсё гледачоў, і музыка сапраўды вартая таго, каб у Беларусі яго ведалі.
Ну і да таго гурта, які ў Беларусі ўжо добра ведаюць. І на прэс-канферэнцыі, і падчас канцэрту “Ляпісы”, як заўсёды, сцябаліся.
“Ляпісы” сваім выступам сабралі дастаткова вялікую аудыторыю і проста “парвалі” натоўп. Іх выклікалі на біс нават два разы! Музыкі вельмі радыя, што публіка іх успрыняла і зразумела.
Як і на фестывалі “Рок за Баброў”, паміж песнямі Сяргей Міхалок гаварыў пра эзатэрыку, нейкіх там індыйскіх бажкоў... Але галоўнай ідэяй было, канешне ж, “наперад да перамогі прыгожага!”.
Дарэчы, Сяргей Міхалок перадаў слухачам Еўрарадыё прывітанне ў двух словах. Вось яны: "Тэссалюта-тэссалюто!".
У гадзіну ночы, насуперак таму, што ўсе ўжо дастаткова стаміліся, сапраўды “запалілі” наведвальнікаў фестывалю “Drum Ecstasy”. Іх шоў, дарэчы, адзначыў і арганізатар фэсту Гедрыус Клімкевічус.
Ён сказаў, што аналагаў яму няма не толькі ў Літве, але нават у Еўропе. Той шквал энергіі, які перадаваўся са сцэны, проста зачароўваў.
Fire-show ад самаго гурта не было, але яго хутка зладзілі гледачы. На мяжы пляцоўкі і вольнай тэрыторыі каля пяці чалавек круцілі агонь. Гэта было крута, бо куды ты паварочваў галаву падчас канцэрту – ўсё роўна застаешся ў атмасферы.
Клёвае шоў, на якое варта заўсёды прыязджаць!