Мастоўскія міліцыянеры патрулююць лясы перад Новым годам
Каб пазбегнуць незаконнай высечкі елак, работнікі міліцыі разам з леснікамі сфармавалі пасты ў лясах і на дарогах у Мастоўскім раёне. Таксама яны ладзяць патруляванне на ўездах у Масты і ў вёсках раёна, на чыгуначных і аўтобусных станцыях. Вінаватыя за незаконную высечку дрэваў будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Ім пагражаюць штрафы ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 700 тысяч да 1 млн 750 тысяч рублёў) з канфіскацыяй ссечанай елкі.