Марцаў: Апазіцыя не скарыстаецца з рознагалоссяў улады з Еўропай

Беларускія ўлады адмовіліся сустракацца з дэпутатамі Еўрапарламента, якія планавалі наведаць Беларусь. Але, на думку палітычнага аналітыка Пятра Марцава, апазіцыя не здолее скарыстацца гэтым фактам, каб аднавіць у Еўропе свае ранейшыя пазіцыі. Марцаў: “Можна было б, прапанаваўшы рэальны план руху насустрач, дапамагаючы (не задарма!) уладзе прайсці гэты шлях. Але гэта немагчыма, калі знаходзішся ў стане пастаяннай палітычнай барацьбы з гэтай уладай. Проста ўлада не будзе лічыць цябе пазітыўным гульцом і не будзе з табой працаваць. Які б шлях Лукашэнка ні прайшоў на шляху да дэмакратызацыі, гэта лепш, чым ён не прайшоў бы ніякага".