Малочныя сумесі падаражэлі на 40 адсоткаў

Ежа для самых маленькіх дзяцей стала даражэй амаль на палову. Яшчэ тыдзень назад у крамах можна было купіць малочныя сумесі “Беллакт” і “Беллакт-бифидо” за 4800 – 5000 рублёў.

Цяпер бацькі аддаюць за пакунак айчыннага харчавання 6800–7200 рублёў. Як высветлілася ранейшыя сумесі знялі з вытворчасці. Іх замянілі на новы прадукт, у вытворчасці якога выкарыстоўваецца прынцыпова новая формула, новая рэцэптура.

Таму склад сумесяў даражэйшы. Паколькі для развіцця дзіцячага арганізма гэты прадукт лепшы, таму прадпрыемства “Беллакт” поўнасцю перайшло на яго вытворчасць.

“Вечерний Гродно”