Малочная вайна з Расіяй скончылася

Усе беларускія вытворцы малочных прадуктаў могуць пастаўляць сваю прадукцыю ў Расію, паведамляе БЕЛТА. Ад сёння Рассельгаснагляд адмяніў часовыя абмежаванні для чатырох айчынных прадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра “Бабульчыну крынку”, “Асіповіцкі малочны камбінат”, “Бярозаўскі сыраробны камбінат” і “Барысаўскі малочны камбінат”.  Беларускі бок даў гарантыі таго, што ў Расію не трапіць жывёлагадоўчая прадукцыя, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным патрабаванням. Такім чынам, ад 3 жніўня прадаваць сваю прадукцыю ў суседнюю краіну могуць усе 54 малакоперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі.