“Малады Фронт” не рэгіструюць, баючыся звяржэння існуючага ладу
Мінгарсуд разглядае пазоў аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі “Малады Фронт” да ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыкакаму, якое адмовіла арганізацыі ў рэгістрацыі двойчы – у траўні і ліпені. Як паведаміла Еўрарадыё праваабронца Алена Танкачова, прысутная на працэсе, асноўнай прычынай адмовы ў рэгістрацыі ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкаму называе тое, што ў іх ёсць падставы меркаваць, што арганізацыя пасля яе рэгістрацыі будзе ажыццяўляць незаконную дзейнасць, у тым ліку звязаную з удзелам у масавых вулічных шэсцях і мітынгах.
Сыходзяць яны выключна са свайго меркавання, але спрабуюць абгрунтаваць гэта атрыманымі на стадыі рэгістрацыі даведкамі з Міністэрства ўнутраных спраў пра неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці заснавальнікаў арганізацыі. Кажа Алена Танкачова:
“Дадаткова да гэтага прадстаўнік упраўлення юстыцыі спасылаецца на рашэнне суда Савецкага раёна Мінска аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці Зміцера Хведарука і іншых прадстаўнікоў на той момант незарэгістраванага “Маладога Фронту” і на падставе гэтых вось дзіўных дакументаў мяркуе, што ў выпадку рэгістрацыі арганізацыя будзе ўцягнутая ў нейкія палітычныя працэсы, накіраваныя на звяржэнне канстытуцыйнага ладу”.
Праваабаронца Танкачова лічыць, што прадказаць вынікі суда немагчыма, і лічыць, што калі пасля абвешчанага да 16.00 перапынку сёння пройдуць спрэчкі бакоў, то рашэння суддзі варта чакаць у панядзелак-аўторак.