Маладафронтаўцаў будуць судзіць у адзін дзень – 4 верасня

Сёння стала вядомая дата суду над моладзевым актывістам з Салігорска непаўналетнім Іванам Шылам. Яго працэс пачнецца 4 верасня. Зусім магчыма, што ў гэты ж дзень будуць судзіць усіх трох маладафронтаўцаў, якіх абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Нагадаем, што ўчора была прызначана дата суду над моладзевай актывісткай з Нясвіжа Настай Азаркай - 4 верасня.

Пакуль невядомая дата суду над моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем з Баранавічаў, але з вялікай доляй верагоднасці можна меркаваць, што і яго працэс пачнецца 4 верасня.

Усіх трох маладых людзей абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі (193 артыкул Крымінальнага кодэксу).

Наша ніва