Магістранты БДУ змогуць атрымліваць дадатковую адукацыю ў краінах СНД
Магістранты Беларускага дзяржаўнага універсітэта ад 1 верасня гэтага года змогуць навучацца ў 16 вядучых вну Расіі і краінаў СНД паводле навучальных праграм Сеткавага універсітэта, паведамляе БЕЛТА. Сёлета на бюджэтныя месцы ў вну Масквы і Санкт-Пецярбурга могуць прэтэндаваць 7 магістрантаў БДУ першага году навучання. Ім дадуць інтэрнат і стыпендыю. Калі выпускнік паспяхова здае дзяржаўны экзамен і абараняе магістэрскую дысертацыю, то яму даюць два дыпломы — беларускі і расійскі.
Сеткавы універсітэт створаны ў чэрвені 2009 года і ажыццяўляе сваю дзейнасць на правах кансорцыума. Партнёрамі БДУ выступаюць Расійскі універсітэт дружбы народаў, Санкт-Пецярбургскі і Новасібірскі дзяржаўны універсітэты, універсітэты Украіны ў Данецку і Днепрапятроўску, а таксама вну Казахстана, Кыргыстана, Таджыкістана і Арменіі. У адукацыйнай прасторы Сеткавы універсітэт, па сутнасці, ёсць аналагам вядомай міжнароднай адукацыйнай сістэмы “Эразмус Мундус”.