М. Коктыш: Яны баяцца, што інфармацыя з кулуараў улады патрапіць у СМІ
Намесніца галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Народная воля" Марына Коктыш спрабуе судзіцца з Палатай прадстаўнікоў. Нагадаем, што заканадаўчы орган не акрэдытаваў яе, чым
парушыў закон "Аб друку". Аднак і суд Маскоўскага раёна сталіцы днямі адмовіў
Коктыш у праве прыцягнуць да судовай адказнасці Палату прадстаўнікоў.
Такую ж адмову атрымала і рэдакцыя выдання, якая хацела прыцягнуць да
адказнасці Службу бяспекі прэзідэнта (яна забараніла журналісцы
прысутнічаць на пасяджэннях Палаты).
Адзначым, што раней акрэдытацыю Коктыш мела. Чаму ж цяпер узніклі праблемы? Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё намесніца галоўнага рэдактара "Народнай волі":
"Я думаю, што гэта звязана з прыняццём новага "Закону аб СМІ", дзе, дарэчы, зменена палажэнне аб акрэдытацыі журналістаў у дзяржаўных органах улады. Беларуская ўлада проста баіцца, што хоць нейкая інфармацыя пра тое, што сёння робіцца ў кулуарах улады, пра тое, што думаюць прадстаўнікі ўлады, што іх саміх непакоіць, трапіць у той ці іншай форме на старонкі незалежных выданняў".
Марына Коктыш і рэдакцыя "Народнай волі" цяпер будуць падаваць скаргі ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.